У Беларусі з мая пачнуць бясплатна вакцынаваць ад ВПЧ: каго гэта закране

Пытанне ўключэння вакцыны ў Нацыянальны каляндар актыўна абмяркоўвалася яшчэ ў 2024 годзе / pixabay.com
Вакцына супраць віруса папіломы чалавека (ВПЧ) паступіць у беларускія паліклінікі ў маі. Пра гэта паведаміў загадчык аддзялення імунатэхпрафілактыкі Рэспубліканскага цэнтра гігіены Кірыл Ігнатоў.
Згодна з абноўленым Нацыянальным календаром прафілактычных прышчэпак, вакцынацыя будзе бясплатнай для дзяўчынак 11 гадоў.
Вакцынацыя ад ВПЧ — гэта важны крок у барацьбе з ракам шыйкі маткі. Вірусам заражаны каля паловы жанчын Беларусі, а штогод ад рака шыйкі маткі ў краіне памірае каля 300 жанчын.
“Масавая вакцынацыя зніжае рызыку захворвання амаль да нуля. Гэта сапраўды выратуе жыцці сотняў беларусак”, — дадаў Ігнатоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.