У Беларусі з 1 лютага павышаюцца дапамогі на дзяцей да трох гадоў

Таксама павялічыцца памер аднаразовых выплат у сувязі з нараджэннем дзіцяці / УУС Мінаблвыканкама
З 1 лютага 2025 года ў Беларусі павысяць дапамогі на дзяцей да трох гадоў.
Так, дапамога на першае дзіця вырасце на 83,61 рубля — з 777,81 да 861,42 рубля, падлічыла “Зеркало”.
На другое і наступных дзяцей — на 95,56 рубля, з 888,92 да 984,48 рубля. На дзіця з інваліднасцю — на 107,5 рубля, з 1000,04 да 1107,54 рубля.
Змяненне сумы дапамогі звязана са змяненнем сярэдняга заробку ў Беларусі за папярэднія кварталы.
З 1 лютага таксама павінны перагледзець памер аднаразовых выплат у сувязі з нараджэннем дзіцяці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.