Дашкевіч пра спробу затрымання: Думаю, звязана з крымінальнай справай

Дашкевіч пра спробу затрымання: Думаю, звязана з крымінальнай справай

7 сакавіка ў Мінску затрымалі абаронцу Курапатаў Сяргея Пальчэўскага, таго самага, які ў лютым прыкаваў сябе кайданкамі да грузавіка (пасля гэтага будаўнічыя працы ў ахоўнай зоне Курапат былі спыненыя). Пальчэўскага схапілі ў пад’ездзе дома і адвезлі ў РУУС. Пазней спрабавалі затрымаць і лідара маладафронтаўцаў Змітра Дашкевіча. Але ён змог пазбегнуць "аблавы".

У каментары Еўрарадыё Зміцер Дашкевіч сказаў, што лічыць гэтыя затрыманні звязанымі з магчымай крымінальнай справай на абаронцаў Курапатаў. Дырэктар фірмы, якая там вяла будаўніцтва, яшчэ ў лютым пісаў заяву на іх. Пазней кіраўніцтва фірмы сустрэлася з Дашкевічам і заявіла, што спыняе будоўлю. Ці забіраў дырэктар заяву, не вядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі