Дашкевічу і Севярынцу знайшлі новых адвакатаў
Абараняць Змітра Дашкевіча будзе адвакатка Мар'яна Сямешка, а Паўла Севярынца - Вадзім Мушынскі.
Цяпер абараняць Змітра Дашкевіча будзе адвакатка Мар'яна Сямешка, якая мае за спінаю немалы багаж вопыту абароны палітвязняў, паведамляе прэс-служба Маладога Фронту.
Ёсць новы адвакат і ў лідэра БХД Паўла Севярынца - гэта Вадзім Мушынскі, які, да слова, з'яўляеца і абаронцам інтарэсаў журналіста Аляксандра Атрошчанкава.
Нагадаем, 3 сакавіка з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў быў выключаны вядомы адвакат Павел Сапелка, які мусіў абараняць у судзе Змітра Дашкевіча, Паўла Севярынца і Андрэя Саннікава. Зараз Павел Сапелка не можа працаваць адвакатам, бо па-за калегіальная адвакацкая дзейнасць беларускім заканадаўствам непрадугледжаная.