Дэлегацыя Беларусі прыме ўдзел у сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ

5-9 ліпеня парламенцкая дэлегацыя Беларусі прыме ўдзел у 24-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве (ПА АБСЕ), якая пройдзе ў Хельсінкі.

Беларускую афіцыйную дэлегацыю ачоліць намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі. Таксама ў склад дэлегацыі ўвойдуць старшыня сталай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Уладзімір Сянько і сябра сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Валянціна Леаненка.

Парламентарыі абмяркуюць тры рэзалюцыі агульных камітэтаў ПА АБСЕ і 15 дадатковых рэзалюцый. Сярод іх — рэзалюцыі па пытаннях барацьбы з гандлем людзьмі, забеспячэння гендэрнай роўнасці і рэалізацыі дзяржавамі АБСЕ сумесных захадаў па недапушчэнні праяваў неанацызму.

Прадстаўнікі Беларусі плануюць сустрэцца з кіраўнікамі і сябрамі іншых дэлегацый, а таксама з шэрагам афіцыйных асобаў.  

Штогадовая сесіі завяршыцца 9 ліпеня выбарамі старшыні ПА АБСЕ, яго намеснікаў і іншых службовых асобаў Парламенцкай асамблеі, інфармуе БЕЛТА.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі