Днямі будзе названая сума кампенсацыі пацярпелым ад выбуху - Мінпрацы

Сума кампенсацыі пацярпелым ад выбуху ў Мінску будзе вызначаная ў бліжэйшыя дні. Пра гэта паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Цяпер адпаведнымі падлікамі занятыя спецыялісты Мінпрацы і Міністэрства аховы здароўя.

Нагадаем, паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, пасля выбуху па медыцынскую дапамогу звярнуліся 54 чалавекі. На сённяшні дзень у бальніцах застаюцца 39 чалавек, трое з іх - у цяжкім стане.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі