Домрачава пад 13-м нумарам пазмагаецца за чарговы медаль для Беларусі

Пачатак а 17-й гадзіне.



Дар'я Домрачава, уладальніца "золата" ў гонцы пераследу, пойдзе на дыстанцыю пад 13-м нумарам. Паводле букмекераў, яна мае найбольшыя шанцы на перамогу. У спаборніцтвах удзельнічаюць яшчэ тры беларускія біятланісткі — Надзея Скардзіна (18 нумар), Надзея Пісарава (47-ы) і Людміла Калінчык (61-ы).



Тым часам, беларускі гарналыжнік Юрый Данілачкін няўдала выступіў у хуткасным спуску. Ён не саўладаў з трасай, зваліўся і прабіў трохсекцыйную сеткавую загароду. На шчасце, меддапамога спартоўцу не спатрэбілася.
 

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі