Домрачава заняла другое месца ў спрынце на этапе Кубка свету па біятлоне

Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава заняла другое месца ў спрынтарскай гонцы на 7,5 км, якая прайшла 10 снежня ў аўстрыйскім Хохфільцане ў рамках другога этапу Кубка свету. Спартсменка пераадолела дыстанцыю за 25 хвілін 50,4 секунды з адным штрафным кругам (0+1), на 19,8 секунды адстаўшы ад пераможцы, Анастасіі Кузьміной са Славакіі, якая страляла без прамашак. На трэцяй пазіцыі — фінка Кайса Мякярайнен (0+1), якая фінішавала роўна на 4 секунды пазней за Домрачаву.

Надзея Скардзіна заняла 19-е месца, Людміла Калінчык — 43-е, Анастасія Дубарэзава — 55-е, Ірына Нафрановіч — 96-есярод 97 удзельніц.

У мужчынскім спрынце на 10 км Яўген Абраменка заняў 66-е месца , Рустам Валіулін — 71-е , Сяргей Новікаў — 78-е, Уладзімір Аленішка — 79-есярод 104 удзельнікаў. У тройцы найлепшых — нарвежац Тар'ей Бё, украінец Сяргей Седнеў і француз Алексіс Беф .

У агульным заліку Кубка свету ў жанчын Домрачава займае чацвёртае месца са 142 ачкамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі