Доступ у аэрапорт Кабула закрыюць на 48 гадзін

Аэрапорт Кабула / РИА Новости
Аэрапорт Кабула / РИА Новости

Пасля таго, як у цісканіне ў аэрапорце Кабула загінулі 7 афганцаў, Дзярждэп ЗША прыняў рашэнне закрыць доступ да аэрапорта на 48 гадзін, каб бяспечна эвакуяваць людзей. Пра гэта пішуць BBC і The Associated Press.

Навала людзей ля аэрапорта Кабула з'яўляецца небяспечным яшчэ і таму, што ў гэтым раёне талібы страляюць у паветра, каб разагнаць тых, хто спрабуе пакінуць краіну. Да таго ж у горадзе стаіць моцная спёка. Каб супакоіць натоўп салдатам даводзіцца паліваць яго халоднай вадой.

У Мінабароны Вялікабрытаніі сітуацыю ў Кабуле называюць надзвычай цяжкай.

Паніка ў аэрапорце Кабула і вакол яго пачалася яшчэ ў ноч з 15 на 16 жніўня — пасля таго, як групіроўка "Талібан" захапіла ўладу ў Афганістане. З таго часу ўсе камерцыйныя рэйсы адменены, палёты дазволеныя ваенным і эвакуацыйным самалётам.

У надзеі з'ехаць з краіны тысячы людзей спрабуюць трапіць у аэрапорт. Усе бачылі відэа, як людзі блакуюць ўзлётную паласу, спрабуюць у што б там ні стала патрапіць ў самалёт, падаюць з вышыні, не здолеўшы ўтрымацца за шасі самалётаў.

Сам аэрапорт кантралююць амерыканскія ваенныя, пад'езды да аэрапорце знаходзяцца пад кантролем баявікоў "Талібану". І хоць апошнія абяцаюць не перашкаджаць жадаючым пакінуць краіну, ёсць звесткі, што ў аэрапорт не прапускаюць нават людзей з турыстычнымі візамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі