ААН хоча палепшыцца, а Мэрыл Стрып параўнала жанчын і кошак — #ІхНоравы
#ІхНоравы
Гэты дзень пачаўся з сумнай навіны: уладальнік адной з найбуйнейшых пірацкіх анлайн-бібліятэк "Флібуста" з нікам Stiver паведаміў, што цяжка хворы. Хутчэй за ўсё, за гады існавання бібліятэкі вы спампавалі там безліч кніг. "Флібуста" папрацуе яшчэ пару тыдняў — Стывер аплаціў серверы, а потым знікне.
У свеце шмат сумных навін, раскажам некаторыя з іх. Але добрыя навіны ў нас для вас таксама ёсць.
"Пакт у імя будучыні" — гучыць паважна. Але што ў ім?
У Нью-Ёрку толькі што скончыўся Саміт будучыні. На ім планавалі прыдумаць, як зрабіць ААН больш эфектыўнай арганізацыяй і як рэфармаваць яе інстытуты. Па выніках быў прыняты "Пакт у імя будучыні". Гучыць ого-го. Але "Аль Джазіра" піша, што, як і многія дакументы ААН, пакт перапоўнены вялікімі мэтамі і не змяшчае падрабязнасцяў пра тое, як іх дасягнуць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.