Драгун: для аднаўлення лясоў у Беларусі патрэбны каля 25 мільёнаў саджанцаў
Лесааднаўленне плануюць правесці "максімальна хутка" / sb.by
Для аднаўлення пашкоджаных бураломам лясоў у Беларусі патрэбны каля 25 мільёнаў саджанцаў. Пра гэта ў сераду заявіў намеснік міністра лясной гаспадаркі Аляксандр Драгун. Паводле яго слоў, гэта папярэдні падлік.
Працы па пасадцы саджанцаў запланаваныя на плошчы больш за 5 тысяч гектараў. З іх 3,9 тысячы гектараў — у Магілёўскай вобласці. Таму туды саджанцы будуць перадаваць лясгасы Брэсцкай і Віцебскай абласцей. Драгун кажа, што лесааднаўленне плануюць правесці "максімальна хутка".
На Магілёўшчыне "у 43 адсотках выпадкаў гаворка ідзе аб новых хваёвых насаджэннях, у 36% — аб елцы еўрапейскай, у 11% — аб дубе, у 7% — аб чорнай алешыне".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.