Дураў адказаў Apple наконт сітуацыі з беларускімі тэлеграм-каналамі

Дураў адказаў Apple наконт сітуацыі з беларускімі тэлеграм-каналамі

Павел Дураў адказаў кампаніі Apple наконт сітуацыі з беларускімі тэлеграм-каналамі. Заснавальнік Telegram абвінаваціў яе ў спробе з дапамогай хітрых фармулёвак пазбегнуць адказнасці за выкананне ўласных правілаў.

Днямі стала вядома, што Apple патрабуе заблакаваць тры беларускія тэлеграм-каналы, у якіх дэананімізавалі сілавікоў-удзельнікаў жорсткіх разгонаў пратэстаў. Дураў заявіў, што закрываць каналы не будзе. Apple абвергла інфармацыю, што патрабавала выдаліць пратэставыя тэлеграм-каналы. Нібыта толькі перадала скаргі карыстальнікаў на раскрыццё асабістых даных. У гэтым сцвярджэнні, піша Павел Дураў, ён і бачыць "хітрыкі" згаданай кампаніі: "Гэтая хітрая фармулёўка ігнаруе той факт, што такія каналы... цалкам складаюцца з асабістай інфармацыі іх прыгнятальнікаў і тых, хто дапамагаў фальсіфікаваць выбары". Вось і атрымліваецца, што Apple спрабуе пазбегнуць адказнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі