Двое бяздомных з Беларусі пасварыліся з масквічом і забілі яго сякерай

Двое бяздомных з Беларусі пасварыліся з масквічом і забілі яго сякерай

Маскоўская паліцыя падазрае дваіх бяздомных беларусаў — 1973 і 1990 года нараджэння — у жорсткім забойстве на поўдні Масквы. Пра гэта са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных ворганах паведамляе агенцтва гарадскіх навінаў "Масква".

"У аўторак, 11 ліпеня, затрыманыя двое грамадзянаў Беларусі, якія з вясны гэтага года пражываюць на сталічных вакзалах. Яны абвінавачаныя ў тым, што ў неўсталяваным месцы сякерай і малатком нанеслі множныя ўдары незнаёмаму мужчыне. Ад атрыманых траўмаў грамадзянін памёр", — сказаў суразмоўца агенцтва, удакладніўшы, што прычынай забойства была сварка, а супраць падазраваных распачатая крымінальная справа.

Злачынства, пра якое ідзе гаворка, здзейсненае 8 ліпеня 2017 года. У гэты дзень у вадасцёкавым канале недалёка ад могілак, размешчаных у 2-м Рошчынскім праездзе, было знойдзена цела невядомага мужчыны сярэдняга веку. Пры аглядзе цела выяўленыя раны галавы, якія і сталі прычынай смерці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі