Двое палітвязняў выйшлі на волю: скончыўся іх тэрмін за плакат пра беззаконне

Двое палітвязняў выйшлі на волю: скончыўся іх тэрмін за плакат пра беззаконне

Маладзечанцы Дзмітрый Карабейнік і Рыгор Саладоўнікаў цалкам адбылі тэрмін і выйшлі на волю. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

Мужчын затрымалі 22 лістапада 2020 года. Іх абвінавацілі ў перакрыцці вуліцы Вялікі Гасцінец у Маладзечне з расцяжкай “Пакуль у краіне беззаконне, супраціўленне – наш доўг”.

31 сакавіка Дзмітрыю і Рыгору прысудзілі 1 год і 6 месяцаў “хіміі” і выпусцілі з-пад варты ў залі суда да набыцця прысудам законнай сілы. У канцы ліпеня 2021 года Карабейнік быў накіраваны для адбыцця тэрміна ў папраўчую ўстанову №6, а Саладоўнікаў — ў папраўчую ўстанову №17, — пішуць праваабаронцы.

Днямі палітвязні выйшлі на волю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі