Дырэктар прадпрыемства на Міншчыне забіраў у рабочых матдапамогу
Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці завяршыла расследаванне крымінальнай справы на дырэктара аднаго з меліярацыйных прадпрыемстваў горада Беразіно.
Паведамляецца, што мужчына два гады (з траўня 2012-га па чэрвень 2014-га) загадваў падначаленым пісаць заяву на матэрыяльную дапамогу. Пералічаныя грошы дырэктар забіраў сабе і распараджаўся імі сам. Да таго ж, ён скарыстаў таварны-матэрыяльныя рэсурсы прадпрыемства на добраўпарадкаванне ўласнага прысядзібнага ўчастка.
Следствам гаворыць пра доказы па 14 эпізодах супрацьпраўнай дзейнасці. Прадпрыемства пры гэтым зазнала шкоду на суму больш за 45 мільёнаў рублёў.
Мужчыну вінавацяць у крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненым паўторна. Следства арыштавала маёмасць абвінавачанага на суму каля 950 млн рублёў, у тым ліку аб'екты нерухомасці, аўтамабіль і іншую маёмасць.
Самога абвінавачанага ўзялі пад варту.