Дырэктара гродзенскіх камунальнікаў звольнілі пасля праверкі Дзяржкантролю

Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Камітэта Дзяржкантролю.



КДК праверыў выкарыстанне сродкаў, вылучаных на капітальны рамонт жылога фонду ў Гродне. Падчас праверкі выяўленыя шматлікія недахопы і парушэнні. У прыватнасці, выявілася, што прадпрыемства "Гродзенская гарадская ЖКГ" не забяспечвала эфектыўнае выкарыстанне вылучаных бюджэтных сродкаў і адлічэнняў грамадзян, слаба кантралявалася якасць праектна-каштарыснай дакументацыі, якая паступала ад праектоўшчыкаў. Неналежны кантроль быў і за выкананнем умоваў падраднага гандлю, дзе выбіралі пераможцаў. Гэта прывяло да перарасходу бюджэтных сродкаў, завышэння аб'ёмаў выкананых будаўніча-мантажных работ, павелічэння тэрмінаў правядзення і кошту рамонтных работ.



Пасля ўмяшання ў сітуацыю Камітэта дзяржкантролю сітуацыя памянялася. Яшчэ падчас праверкі раней не выкананыя, але аплачаныя замоўцам працы былі зробленыя ў поўным аб'ёме. Падрадчыкі вярнулі суму адсоткаў за карыстанне грашовымі сродкамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі