Дзве беларускія біятланісткі трапілі ў 20 лепшых у спрынтарскай гонцы

У нямецкім Оберхофе завяршылася спрынтарская гонка сярод жанчын на 7,5 кіламетраў. Дзве беларускі трапілі ў дваццатку лепшых. Дар’я Домрачава фінішавала на 14-м месцы, дапусціўшы тры промахі. Людміла Ананька, якая на першым агнявым рубяжы закрыла ўсе мішэні, доўгі час была сярод лідэраў. Аднак, пры стральбе стоячы, яна двойчы прамахнулася.

У выніку на фінішы яна была 19-й. Надзея Скардзіна, Вольга Кудрашова і Вольга Назарава завяршылі этап на 39, 40 і 42 месцах адпаведна. Яшчэ адна беларуска Людміла Калінчык фінішавала 61-й.

А выйграла сённяшнюю гонку нарвежка Тора Бергер. На другім месцы расіянка Святлана Сляпцова, на трэцім — Магдалена Нойнер з Нямеччыны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі