Дзякуючы ўдарам HIMARS, запасы боепрыпасаў расійскай арміі рэзка зменшыліся
Дзякуючы выкарыстанню ўкраінцамі амерыканскіх рэактыўных сістэм залпавага агню HIMARS, запасы боепрыпасаў расійскай арміі рэзка зменшыліся, піша obozrevatel.com. За апошнія тыдні трапнымі ўдарамі былі знішчаныя дзясяткі складоў і камандных пунктаў расіян. Такая сітуацыя пагражае ім немагчымасцю правядзення актыўных баявых дзеянняў на фронце. Украінскі бок сцвярджае, што ў Крамлі і Мінабароны РФ сапраўдная паніка з-за эфектыўнасці HIMARS і немагчымасці яго нейтралізаваць.
Украінская армія тым часам павялічвае інтэнсіўнасць удараў. Як піша палкоўнік ФСБ у адстаўцы Ігар Стралкоў, мінулай ноччу ў выніку ўдару HIMARS была знішчана расійская база супрацьпаветранай абароны побач з Луганскам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.