Дзяржаўная газета заклікала ўводзіць мастацкую цэнзуру

Цензура в Беларуси

Цэнзура / Еўрарадыё

Дзяржаўная газета “Звязда” апублікавала артыкул з заклікам уводзіць мастацкую цэнзуру ў Беларусі. Матэрыял напісала кандыдатка філалагічных навук Алена Кісель.

У артыкуле яна разважае пра віды цэнзуры, і агулам прыходзіць да высновы, што нічога кепскага ў ёй няма.

„Нам хутка востра спатрэбіцца цэнзура мастацкая. Я маю на ўвазе нядопуск у друк адкрыта бяздарных тэкстаў, напісаных непісьменна і відавочна дрэннай мовай. Сотні і тысячы кніг цяпер друкуюцца альбо па знаёмстве, альбо таму, што падыходзяць для якой-небудзь серыі. Кнігі гэтыя не маюць у сабе нічога ўнікальнага і не прыносяць у літаратуру нічога наогул. Іх не купляюць, іх не чытаюць (калі чытаюць — забываюць адразу ці нават пішуць негатыўныя водгукі)“,піша аўтарка “Звязды”.

Пра напісаныя “дрэннай мовай” кнігі аўтарка разважае ў краіне, дзе статус народнага пісьменніка атрымаў Мікалай Чаргінец.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі