Дзярждэпартамент ЗША зноў зрабіў заяву па Беларусі
Філіп Кроўлі выказаў сур'ёзную заклапочанасць прыгнятаннем беларускімі ўладамі грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ і палітычнай апазіцыі.
4 сакавіка на брыфінгу ў Вашынгтоне прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Філіп Кроўлі выступіў з другой за апошнія два дні заявай ад ЗША па Беларусі, паведамляе БелаПАН.
"Працягваючы затрыманні, суды і вынясенне суровых прысудаў, урад павялічвае колькасць палітвязняў, — заявіў Кроўлі. — Мы настойваем на вызваленні тых, хто быў затрыманы ў выніку разгону і знаходзіцца ў турме без суда, а таксама на стварэнні прасторы для вольнага выказвання палітычных поглядаў, развіцця грамадзянскай супольнасці, на магчымасці для грамадзян пашырыць кантакты з адкрытымі грамадствамі".
Па словах прадстаўніка Дэярждэпа, з сямі з дзевяці альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты былі прад'яўлены абвінавачванні, а двое па-ранейшаму за кратамі. "Гэта проста непрымальна", — сказаў Кроўлі.
фота: novostink.ru