Дзяржстандарт Беларусі: На зімовы час пераходзіць не плануем
Як вядома, Расія ўхваліла законапраект, які вяртае зімовы час. Перавесці стрэлкі нашы ўсходнія суседзі збіраюцца 26 кастрычніка.
У Беларусі рашэнне аб змяненні парадку вылічэння часу прымаецца ўрадам. У Дзяржстандарце адзначаюць, што рашэнне выпрацоўваецца калегіяльна, функцыянуе адмысловая міжгаліновая камісія.
Беларусь адмовілася ад пераходу на сезонны час у 2011 годзе. Гэтае рашэнне было прынята пастановай Саўміна "з мэтай забеспячэння на тэрыторыі рэспублікі ўзгодненага з дзяржавамі — удзельніцамі Мытнага саюза вылічэння часу, а таксама поўнага выкарыстання светлага часу сутак, паляпшэння ўмоў працы і адпачынку насельніцтва рэспублікі". У тым жа годзе адмяніла сезонны перавод стрэлак і Расія, інфармуе БЕЛТА.
Фота — ria.ru