У Беларусі ў 2 разы знізяць мытную пошліну на пасылкі з-за мяжы

У Беларусі ў 2 разы знізяць мытную пошліну на пасылкі з-за мяжы

У Беларусі ў 2 разы знізяць мытную пошліну за перавышэнне лімітаў на пасылкі з-за мяжы. Адбудзецца гэта з 1 студзеня 2020 года. Гэта вынікае з дакументаў Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі (іх можна паглядзець тут). На сённяшні дзень у Беларусі, як і ў іншых краінах Еўразійскага эканамічнага саюза, за перавышэнне вагі ці кошту пасылкі з замежжа накладаецца пошліна ў памеры 30%. З наступнага года гэта будзе 15%.

З пачатку 2020-га краіны ЕАЭС зніжаюць ліміты бязпошліннага ўвозу тавараў у пасылках з-за мяжы. Яны складаюць 500 еўра і 31 кг у месяц, а будуць складаць 200 еўра і 31 кг. У нашай краіне такія ліміты дзейнічаюць з пачатку 2019-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі