Асацыяцыя паштовых аператараў выключыла Беларусь са сваіх сяброў

"Белпошта"

"Белпошта"

Асацыяцыя еўрапейскіх дзяржаўных паштовых аператараў PostEurop канчаткова выключыла са сваіх сяброў Беларусь і Расію. Такое рашэнне Генеральная асамблея PostEurop прыняла 16 кастрычніка ў Бялградзе, піша ўкраінскае выданне LIGA.net са спасылкай на прэс-службу "Укрпошты". За ўсю гісторыю асацыяцыі гэта першы выпадак прыпынення сяброўства для асобных краін.

"Санкцыі, за якія сёння прагаласавалі паштовыя аператары Еўропы, канчаткова пазбаўляюць Расію і Беларусь магчымасці ўдзельнічаць у міжнародных паштовых ініцыятывах PostEurop, у прыватнасці, супрацоўніцтва ў сферах лагістыкі і мытні", — патлумачыла Укрпошта.

Беларусь часам удзельнічала і ў конкурсах асацыяцыі. Напрыклад, у 2021 годзе ў конкурсе PostEurop удзельнічала беларуская паштовая марка з хамяком.

Сяброўства дзяржаўных паштовых аператараў РФ і Беларусі было прыпыненае ў 2022 годзе з прычыны ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны і падоўжанае ў 2023 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі