Рада БНР выпусціла паштовую марку, прысвечаную Васілю Быкаву
Рада БНР прапанавала аб'явіць 2024-ты годам Быкава
Рада БНР выпусціла паштовую марку, прысвечаную народнаму пісьменніку Беларусі Васілю Быкаву (1924 — 2003). Як піша радны Сяргей Навумчык, "дызайн маркі зрабіў беларускі мастак, па сюжэце цяпер ужо класічнага фотаздымка Уладзіміра Кармілкіна". Для выпуску маркі Рада БНР "скарысталася паслугамі Чэскай пошты, якая друкуе счэпкі разам з дзейнымі знакамі паштовай аплаты Чэскай Рэспублікі".
Абмежаваным накладам былі выпушчаныя два лісты з павялічанай выявай маркі з партрэтам Васіля Быкава і з сюжэтам вядомай паштоўкі з "Пагоняй".
Раней Рада БНР прапанавала абвясціць 2024-ы годам Быкава, 100-годдзе якога прыпадае на 19 чэрвеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.