У сталіцы аўтамабіль "Белпошты" зваліўся ў катлаван

Аўтамабіль у катлаване

Аўтамабіль у катлаване / t.me/gaiminsk/

У Мінску аўтамабіль "Белпошты" зваліўся ў катлаван камунікацый. Здарэнне адбылося ў панядзелак каля 11-й гадзіны. 28-гадовы кіроўца пакінуў машыну на стаянцы на вуліцы Сурганава. У нейкі момант Lada кранулася, з'ехала ў катлаван і перакулілася.

Ніхто з людзей не пацярпеў, аўтамабіль атрымаў пашкоджанні.

Як пішуць даішнікі, мяркуецца, што кіроўца "не прыняў... мер, якія выключаюць самаадвольны рух транспартнага сродку".

У сталіцы аўтамабіль "Белпошты" зваліўся ў катлаван

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.