У пасылцы з Грэцыі ў Беларусь знайшлі 14 тысяч еўра

Грошы з Грэцыі / customs.gov.by
У пасылцы з Грэцыі ў Беларусь знайшлі 14 тысяч еўра. Грошы знаходзіліся сярод прадуктаў харчавання і адзення, паведамляе customs.gov.by.
Тысячы еўра ў адным з міжнародных паштовых адпраўленняў знайшлі супрацоўнікі пункта мытнага афармлення "Мінская пошта". Адзначаецца, што нягледзячы на тое, што валюту нельга так перасылаць, "у дэкларацыі адпраўнік ўсё ж вырашыў пазначыць змешчаны ў пасылцы 1% — 179 еўра". Мытнікі зацікавіліся, ускрылі пасылку і знайшлі "яшчэ 5 канвертаў і 13 папяровых скруткаў са схаванымі грашовымі сродкамі". Усё гэта дасылалася беларусу.
Мытнікі нагадваюць, што "перасылка замежнай валюты дапускаецца толькі ў лістах з абвешчанай каштоўнасцю ў суме, якая не перавышае 200 долараў ЗША". Рашэнне па знойдзенай валюце прыме суд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.