Экс-дэпутат БНФ распавёў, што Пазняка хацелі зняць яшчэ ў 1995 годзе

Выданне распавядае пра грамадскую і палітычную дзейнасць Грыцука з 1978 па 2001 год. Некалькі цікавых гісторый з жыцця экс-дэпутат распавёў і падчас прэзентацыі.



па яго словах, кіраўнікі мінскіх раённых арганізацый партыі БНФ яшчэ ў 1995 годзе хацелі зняць Зянона Пазняка з пасады кіраўніка партыі. Для гэтага на кватэры вядомага фронтаўца Вячаслава Сіўчыка сабралася сем з дзевяці кіраўнікоў раённых арганізацый сталіцы. Быў на гэтай сустрэчы і Валер Грыцук — тагачасны кіраўнік партыі ў Першамайскім раёне. Аднак партыйцы так і не змаглі ў выніку дамовіцца, каго паставіць замест Пазняка — ніхто з прысутных так і не захацеў узначаліць партыю.



У планах Валера Грыцука выпуск другой часткі кнігі: яна будзе распавядаць пра яго жыццё і дзейнасць з 2001-га па 2013 год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі