Экскурсаводаў у Беларусі абавяжуць прайсці атэстацыю

Славутасці Верхняга горада ў Мінску / Alin angel alla​
Славутасці Верхняга горада ў Мінску / Alin angel alla​

У Беларусі прапануецца забараніць праводзіць экскурсіі асобам, у якіх няма пасведчання аб прафесійнай атэстацыі. Такое новаўвядзенне ўтрымліваецца ў праекце закона "Аб турызме", які беларускія дэпутаты разгледзелі ў панядзелак, паведамляе Палата прадстаўнікоў.

У выпадку, калі праект закона ўхваляць, атэстацыю абавязаны будуць праходзіць не толькі экскурсаводы, але і гіды-перакладчыкі.

Новае патрабаванне ўводзіцца "з мэтай абароны прафесійна-этычнага складніка экскурсійнага абслугоўвання і павышэння якасці экскурсійных паслуг".

Законапраект таксама дазваляе заключаць дагаворы ў сферы турызму ў электронным выглядзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі