Беларускі батутыст Іван Літвіновіч выйграў золата на Алімпіядзе

Іван Літвіновіч

Іван Літвіновіч / НАК РБ

У скачках на батуце беларуская каманда на Алімпіядзе ўзяла другі медаль за дзень. 23-гадовы Іван Літвіновіч заваяваў залаты медаль.

Спартовец выйшаў у фінал з першай спробы, набраўшы найлепшую суму балаў — 63,420. Яго асноўныя канкурэнты — кітайцы Ван Зісай і Янь Лангю — аступіілі нашаму суайчынніку больш за бал.

У фінале Літвіновіч выканаў свае піруэты амаль без памылак і атрымаў 63,090 бала. Ён стаў найлепшым сярод батутыстаў і заваяваў залаты медаль

Дарэчы, у 2021 годзе Літвіновіч ужо заваёўваў золата на Такійскай Алімпіядзе. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі