ЕС дасць Беларусі сродкі на абарону лясоў

Праграма па абароне лясоў будзе прафінансаваная ў Беларусі, Азербайджане, Арменіі, Грузіі, Малдове, Расіі і Украіне.



Гэтыя краіны стануць удзельнікамі праграмы “Правапрымяненне і кіраванне ў лясным сектары”. Яна разлічана да 2016 года і рэалізуецца Сусветным банкам у партнёрстве з Міжнародным саюзам аховы прыроды і Сусветным фондам дзікай прыроды.



Сродкі будуць накіраваны на барацьбу з ляснымі пажарамі і на прафілактыку іх узнікнення, а таксама на барацьбу з незаконнымі высечкамі і забеспячэнне правоў мясцовых жыхароў на доступ да лясных рэсурсаў.
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі