Этнацыд па-лукашэнкаўску: ці магчымае адраджэнне — эфір з Коўшык
Аліна Коўшык / Еўрарадыё
Усё, звязанае з нацыянальнай свядомасцю і беларускасцю, — вораг для лукашэнкаўскага рэжыма і яго ахоўнікаў, якія не ведаюць, як вычварыцца ў чарговы раз і дагадзіць свайму гаспадару. Вось дайшла чарга да цытаты класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы і нацысцкім воклічам прызнаныя словы “Жыве Беларусь!” і адказ — “Жыве!” Тое, што адбываецца сёння ў краіне, інакш, як этнацыдам беларускага народа не назавеш.
Ці магчыма сёння прасоўваць хоць нейкія ініцыятывы, скіраваныя на нацыянальнае адраджэнне? На што найперш скіраваная праца прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні? Навошта яна ездзіла ў Кіеў і як гэта паездка звязаная з накірункам яе дзейнасці? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.