Еўракамісія нагадвае ўладам Беларусі, што гандлёвыя льготы можна аднавіць
Еўракамісія заклікае беларускія ўлады да дзеянняў па забеспячэнню поўнай павагі правоў працоўных. У заяве, распаўсюджанай прэс-службай Еўракамісіі, нагадваецца пра
выключэнне з 21 сэрвен Беларусі з Генеральнай сістэмы прэферэнцый
Еўрасаюза.
Прычынай гэтага кроку было якраз парушэнне беларускімі ўладамі правоў працоўных, якія датычаць дзейнасці свабодных прафсаюзаў. Гэта пацвердзіла Міжнародная арганізацыя працы.
Еўракамісія выказала шкадаванне, што, нягледзячы на неаднаразовыя заклікі, Беларусь так і не зрабіла канкрэтных захадаў у справе захавання правоў прафсаюзаў.
«Як толькі Беларусь выканае свае абавязкі ў рамках Міжнароднай арганізацыі працы, Еўракамісія выступіць з прапановай аднавіць для яе гандлёвыя льготы ў рамках Генеральнай сістэмы прэферэнцый», — гаворыцца ў заяве.
Нагадаем, паводле падлікаў незалежных экспертаў, у выніку пазбаўлення прэферэнцый на экспарт, Беларусь будзе губляць да паўмільярда долараў штогод.
БелаПАН