Еўрапейскія дыпламаты праехалі на роварах па Лошыцкім парку (фота)
Так яны адзначылі Еўрапейскі дзень кліматычнай дыпламатыі.
17 чэрвеня адзначаецца Еўрапейскі дзень кліматычнай дыпламатыі. У гонар яго Амбасада Францыі ў Беларусі разам з прадстаўніцтвам Еўракамісіі ды амбасадамі краін ЕС правялі ў сталічным Лошыцкім парку роварную прагулку.
Дыпламаты і велааматары, якія далучыліся да іх, пракаціліся па старадаўніх прысадах. Як інфармуе БЕЛТА, мэта велапаездкі — даведацца пра гісторыю сядзібна-паркавага комплексу і прыцягнуць увагу грамадства да праблем забруджвання навакольнага асяроддзя і кліматычных зменаў.