Еўрапейскія равіны — супраць закрыцця амбасады Ізраіля ў Беларусі

Еўрапейскія равіны — супраць закрыцця амбасады Ізраіля ў Беларусі

Савет равінаў Еўропы звярнуўся з лістом да прэм'ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаніягу.

На іх думку, закрыццё ізраільскай амбасады ў Беларусі негатыўна паўплывае на габрэйскую супольнасць у краіне, перадае cursorinfo.co.il. У тым ліку мясцовыя габрэі перастануць атрымліваць дапамогу для сваіх супольных інстытутаў.

У лісце гаворыцца, што ў Беларусі знаходзіцца трэцяя па колькасці габрэйская грамада ў краінах былога СССР. напрыклад, у Мінску пражывае прыкладна 20 тысяч габрэяў, у астатніх гарадах краіны — больш за 26 тысяч.

Як паведамлялася раней, Ізраіль зачыніў сваю амбасаду ў Беларусі "па фінансавых меркаваннях". Таму 7 студзеня 2016 года Беларусь зрабіла ўзаемны крок — зачыніла сваю дыпламатычную місію ў Тэль-Авіве. Летась 26 лістапада набыло моц міжурадавае пагадненне аб адмене віз паміж Ізраілем і Беларуссю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі