Еўрасаюз і ЗША развіваюць эканамічныя стасункі

Еўрасаюз і Злучаныя Штаты прынялі рашэнне ўзмацніць эканамічныя сувязі. На самміце ў Вашынгтоне бакі дамовіліся зменшыць гандлёвыя абмежаванні і адміністратыўныя бар’еры, а таксама ўзмацніць дыялог паміж Еўракамісіяй і Амэрыканскім Бюро па кіраванні і бюджэту.

Каб дасягнуць пастаўленых мэтаў краіны-ўдзельніцы маюць намер стварыць Трансатлантычны эканамічны савет, а таксама зацвердзіць праграму эканамічнай інтэграцыі, напрыклад, у сфэры абароны інтэлэктуальных правоў, інвестыцыяў, бяспечнага гандлю, а таксама фінансавых рынкаў і інавацыяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі