Еўрасаюз прыпыніў перамовы з Расіяй па візах
Таксама прыпыненыя перамовы па новым базавым пагадненні.
Пра гэта, па звестках Associated Press, заявіў старшыня Еўрапейскага савета Герман ван Рампей.
Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран заявіў пра магчымыя "далейшыя меры", калі Расія працягне крокі па дэстабілізацыі сітуацыі ва Украіне. Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, у сваю чаргу, паабяцала разгледзець магчымасць замарожвання рахункаў расійскіх афіцыйных асоб у выпадку, калі Расія не пачне палітычны дыялог, піша lenta.ru.
Раней 6 сакавіка пра візавыя санкцый супраць прадстаўнікоў Расіі аб'явілі ў Вашынгтоне.
Днём у чацвер парламент Крыма прагаласаваў за ўваходжанне аўтаноміі ў склад Расіі. Дэпутаты звярнуліся з адпаведным прашэннем да Уладзіміра Пуціна і прызначылі рэферэндум па гэтым пытанні на 16 сакавіка.
Фота — er.ru