Еўразійская эканамічная камісія будзе пільнаваць рээкспарт праз Беларусь

Раней Рассельгаснагляд звярнуўся ў ЕЭК, урад і Мінсельгасхарч Беларусі з прапановай стварыць сумесны фітасанітарны кантроль знешняй мяжы Мытнага саюза для ўліку прадукцыі, якая паступае ў Беларусь, адзначае ria.ru. Нагадаем, што Расія з 7 жніўня на год абмежавала імпарт шэрагу тавараў з краін, якія ўвялі супраць яе санкцыі, — ЗША, дзяржаў ЕС, Канады, Аўстраліі ды Нарвегіі. У адпаведны спіс трапілі ялавічына, свініна, садавіна, гародніна, птушка, сыры і малочная прадукцыя, арэхі ды іншыя прадукты. 

Пасля гэтага Рассельгаснагляд неаднаразова паведамляў пра шматлікія спробы ўвозу ў Расію забароненай прадукцыі з краін Еўрасаюза і ЗША. Як адзначае ведамства, з 11 жніўня па 24 верасня выяўлена 88 спробаў ўвезці такую прадукцыю ў Расію з тэрыторыі Беларусі. 

У сваю чаргу, начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Беларусі Аляксей Багданаў паведамляў, што з моманту ўвядзення эмбарга беларускі бок затрымаў на мяжы і вярнуў еўрапейскім адпраўнікам тысячы машын з забароненых у Расіі грузам. Паводле яго слоў, факты, пра якія заяўляе Рассельгаснагляд, з'яўляюцца "кропляй у моры".

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі