Фантан-мемарыял “Перамога” адчыніцца ў Мінску 10 верасня да Дня гораду
Сёння ў Мінску адчыняецца парк Перамогі ля Камсамольскага возера — яго адкрыццё прымеркавалі да Дня гораду, паведамляе Беларускае дзяржаўнае тэлебачанне. Найбольш адметная пабудова ў парку — скульптурна-фантанны комплекс. На ім зараз завяршаюць работы і на свята гораду там пусцяць ваду. У перспектыве фантан будзе дадаткам да музею Вялікай Айчыннай вайны, які пабудуюць праз год. Скульптурна-фантанны комплекс “Перамога” — гэта фантан з элементамі мемарыяла. Гэта выява паходні, вакол якой ляжаць 53 гранітныя камяні, па колькасці дывізіяў, што вызвалялі Беларусь ад захопнікаў. Ушанаванне памяці ахвяраў вайны ў ім важная, але другасная функцыя, лічаць аўтары фантану “Перамога”.
Ад фантана будзе ісці падсветка, прадугледжваюць нават музычнае суправаджэнне.
Ад фантана будзе ісці падсветка, прадугледжваюць нават музычнае суправаджэнне.