Foo Fighters запішуць дыск, якога яшчэ ніхто не рабіў
Праўда, пакуль не вядома, калі ён выйдзе.
Новы альбом Foo Fighters будзе такім, якога яшчэ ніхто не рабіў. Пра гэта лідар гурта Дэйв Грол заявіў у інтэрв'ю Xfm. Грол адзначыў, што музыкі некалькі тыдняў сядзелі і проста пісалі матэрыял. І ў выніку напісалі на цэлы альбом.
Праўда, калі чакаць рэлізу ад Foo Fighters, Грол не сказаў. А толькі намякнуў, што "наступны год будзе вельмі адказным для каманды".
Нагадаем, апошняя пласцінка Foo Fighters — "Wasting Light" — выйшла 2 гады таму. Яна прынесла гурту 5 прэмій Грэмі.
Паводле: zvuki.ru
Фота: www.binaural.es