"Мы выкарыстаем ядзерную зброю — нам могуць адказаць" — Лукашэнка

Ядзерная вайна (ілюстрацыйнае фота)

Ядзерная вайна (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

27 верасня падчас сустрэчы са студэнтамі тэхнічных ВНУ Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра ядзерную вайну. Ён падзякаваў Уладзіміру Пуціну за тое, што ён нядаўна прыгразіў Захаду: выкарыстае ядзерную зброю ў выпадку нападу на Беларусь.

"Як толькі яны [NATO] нападаюць на нас, мы выкарыстоўваем ядзерную зброю. І Расія за нас уцягваецца", — гаварыў Лукашэнка студэнтам. На яго думку, "кіраўніцтва Польшчы ўжо рукі пацірае".

"Мы выкарыстаем ядзерную зброю — нам могуць адказаць. І па Расіі ў тым ліку, — працягваў Аляксандр Лукашэнка. — Таму Расія ўвесь арсенал прыменіць. А гэта ўжо сусветная вайна".

Ён чамусьці лічыць, што Захад да яе не гатовы, таму "гэтага не хоча". "Чырвоная лінія — гэта дзяржаўная мяжа, — развіваў думку Лукашэнка. — Наступілі на яе — адказ будзе імгненным. Мы да гэтага рыхтуемся".

Пра тое, якія наступствы можа мець ядзерная вайна для Беларусі, ён нічога не сказаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі