Расія можа ўжыць ядзерную зброю ў выпадку агрэсіі супраць Беларусі — Пуцін

Уладзімір Пуцін

Уладзімір Пуцін / AI, pixabay.com

Расія мяняе сваю ядзерную дактрыну. Пра гэта Уладзімір Пуцін заявіў на пасяджэнні пастаяннай нарады Савета бяспекі РФ па ядзерным стрымліванні 25 верасня.

Сярод іншых зменаў Пуцін заявіў, што Расія можа прымяніць ядзерную зброю ў выпадку агрэсіі супраць Беларусі.

"Пакідаем за сабой права ўжыць ядзерную зброю ў выпадку агрэсіі супраць Расіі і Беларусі як удзельніка Саюзнай дзяржавы. З беларускім бокам, з прэзідэнтам Беларусі ўсе гэтыя пытанні ўзгодненыя. У тым ліку калі праціўнік, выкарыстоўваючы звычайную зброю, стварае крытычную пагрозу нашаму суверэнітэту", — заявіў Пуцін.

Нарада адбылася пасля таго, як напярэдадні пры няўдачных выпрабаваннях выбухнула балістычная міжкантынентальная ракета "Сармат". У СМІ пісалі, што быў знішчаны выпрабавальны палігон.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі