Фота і відэа з адкрыцця выставы TIBO-2017 у Мінску

Фота і відэа з адкрыцця выставы TIBO-2017 у Мінску

18 красавіка ў Мінску ўрачыста адкрылася выстава TIBO-2017. Сёлета ў ёй удзельнічаюць больш за сто кампаній і арганізацый амаль з двух дзясяткаў краін свету. Гэта вытворцы камп’ютарнай тэхнікі і смартфонаў, аператары сувязі і стваральнікі праграм, інфармуе тэлеканал АНТ.

На цырымоніі адкрыцця прывітальнае слова кіраўніка Беларусі да гасцей і ўдзельнікаў XXIV Міжнароднага спецыялізаванага форума па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях зачытаў першы віцэ-прэм’ер Васіль Мацюшэўскі. Ад сябе ён адзначыў, што на выставе можна пабачыць самыя перспектыўныя накірункі “новай эканомікі”. “Гэтая эканоміка будзе вызначаць развіццё цывілізацыі ў бліжэйшы час, — цытуе словы Мацюшэўскага БЕЛТА. — І для нас важна, што мы знаходзімся ў авангардзе гэтага працэсу”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі