Футбалісты “Дняпра” па дарозе на матч са “Слуцкам” дапамаглі пацярпелым у ДТЗ

Футбалісты “Дняпра” па дарозе на матч са “Слуцкам” дапамаглі пацярпелым у ДТЗ

Футбалісты клуба “Дняпро” па дарозе на гульню са “Слуцкам” сталі сведкамі сур’ёзнага ДТЗ і аказалі дапамогу пацярпелым. 1 ліпеня яны ехалі аўтобусам і на 47 кіламетры трасы Магілёў — Бабруйск літаральна на вачах у каманды аўтамабіль “Опель” зляцеў з дарогі, трапіў у кювет і сутыкнуўся з дрэвам.

У машыне было тры чалавекі — яны падарожнічалі з Санкт-Пецярбурга ў Бабруйск. Гульцы “Дняпра” дапамаглі людзям выбрацца з машыны, кіроўца клубнага аўтобуса Віктар Цецерукоў патушыў узгаранне, якое ўзнікла пад капотам легкавіка, а доктар каманды Васіль Трус аказаў пацярпелым першую дапамогу.

Каманда дачакалася прыезду хуткай, дапамагла перанесці туды пацярпелых і толькі потым працягнула сваю дарогу на матч у Слуцк, паведамляе прэс-служба ФК “Дняпро”.

У выніку магілёўцы прыехалі на гульню меней чым за гадзіну да яе пачатку. На жаль, матч скончыўся для іх паразай 0:1.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі