Футбольныя зборныя Украіны і Польшчы прабіліся на чэмпіянат Еўропы

Украінскія футбалісты атрымалі чарговую валявую перамогу

Украінскія футбалісты атрымалі чарговую валявую перамогу / Reuters

Футбольныя зборныя Украіны і Польшчы прабіліся ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы. Яны выйгралі стыкавыя матчы: украінцы ў Ісландыі (2:1), а палякі ў Уэльса (5:4 па пенальці, асноўны час — 0:0). Раней Грузія сенсацыйна прайшла Грэцыю.

Такім чынам вядомыя ўсе ўдзельнікі кантынентальнага першынства:

Група А: Германія, Шатландыя, Венгрыя, Швейцарыя.

Група В: Іспанія, Харватыя, Італія, Албанія.

Група С: Славенія, Данія, Сербія, Англія.

Група D: Польшча, Нідэрланды, Аўстрыя, Францыя.

Група Е: Бельгія, Славакія, Румынія, Украіна.

Група F: Турцыя, Грузія, Партугалія, Чэхія.

Чэмпіянат Еўропы ў чэрвені-ліпені пройдзе ў Германіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі