У гомельскай краме прадаюцца кексы з будучыні

Фота чытачоў Еўрарадыё
Фота чытачоў Еўрарадыё

У рэдакцыю Еўрарадыё звярнулася жыхарка Гомеля. "Купіла мама кексы, а яны з будучыні, — кажа яна. — На этыкетцы стаіць дата 11 ліпеня, але сёння ж толькі 10-е!"​

В гомельском магазине продаются кексы из будущего

Кексы "Валатоўскія" выпускае ААТ "Гомельхлебпрам". "Мы абтэлефанавалі ўсе нашы крамы, — расказвае Еўрарадыё начальніца аддзела збыту і маркетынгу прадпрыемства Наталля Сівакова. — Сапраўды, у "Хлебгандаль" на вуліцы Інтэрнацыянальнай завезлі сёння дзве ўпакоўкі такіх кексаў. Усе астатнія датаваныя 10-м чыслом. Этыкеткі мы друкуем не ў друкарні, а набіраем тут самі. Таму, магчыма, як той казаў, пальчык задрыжаў. Або работнік вырашыў надрукаваць этыкеткі загадзя на наступную змену і ненаўмысна іх наляпіў".

В гомельском магазине продаются кексы из будущего

Менеджар паабяцала, што начальнік вытворчасці правядзе з работнікамі тлумачальную гутарку, каб тыя былі вельмі ўважлівыя, калі набіраюць этыкеткі.

"Тэрмін прыдатнасці кексаў — 7 дзён, — кажа Сівакова. — Яны свежыя і ніякай небяспекі не нясуць. Калі ў пакупніка ўзнікнуць пытанні па якасці прадукцыі, хай звяртаецца да нас, будзем вырашаць".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі