Галандыя і Коста-Рыка выйшлі ў чвэрцьфінал чэмпіяната
Сёння ўвечары за гэта права будуць змагацца зборныя Германіі, Нігерыі, Францыі і Алжыра.
Пешымі ў нядзелю 29 чэрвеня выйшлі на поле каманды Мексікі і Галандыі. Мексіканцы нечакана трымалі ініцыятыву ў гульні і нават выйгравалі да 88-ай хвіліны. Але ўсё ж не здолелі перамагчы. Галандцы спачатку зраўнялі лік, а ўжо ў дадатковы час атрымалі права на пенальці і перамаглі з лікам 2:1.
У іншай нядзельнай сустрэчы пдзеі развівалія не менш драматычна. Зборная Коста-Рыкі ў сустрэчы з Грэцыяй ўсю гульню валодала ініцыятывай і выйгравала з мінімальным лікам, аднак еўрапейцы нейкім цудам на 90-ай хвіліне лік зраўнялі. Два дададзеных тайма пераможцу не выявілі і кастарыканцы перамаглі ў серыі пенальці.
Сёння, 30 чэрвеня, за выхад у чвэрцьфінал будуць змагацца чатыры зборныя. Францыя сустрэнецца з камандай Нігерыі, а немцы з алжырцамі.