Галоўнага ідэолага БЕЛТА асудзілі за "злівы" тэлеграм-каналу "Нік і Майк"
Намеснік гендырэктара БЕЛТА па ідэалогіі Сяргей Адзярыха асуджаны на пяць гадоў калоніі за перадачу інфармацыі прадстаўніку Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і тэлеграм-каналу "Нік і Майк".
Чыноўніка абвінавацілі ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў (ч. 2 арт. 426 Крымінальнага кодэкса), паведамляюць праваабаронцы. Гаворыцца, што звесткі Адзярыха перадаваў, каб "пазбегнуць люстрацыі пасял змены ўлады".
Адзярыху асудзілі 10 студзеня ў судзе Савецкага раёна Мінска. Звесткі пра суд з'явіліся на пачатку лютага, але тады не было вядома, ні ў чым вінавацяць Адзярыху, ні які прысуд яму вынеслі. Паведамлялася толькі, што судзіў яго Аляксандр Воўк, які ўдзельнічаў у мностве палітычных працэсаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.