Прыватная друкарня адмовілася выпускаць незалежную газету СН+"
Рэдакцыя тэрмінова шукае новую друкарню ў Беларусі.
Апошні нумар газеты “Свободные новости +” не трапіў у продаж і нават не быў надрукаваны. Друкарня “Плутас маркет” патлумачыла гэта “тэхнічным збоем”. Аднак іншыя газеты там па-ранейшаму друкуюцца.
Галоўны рэдактар газеты Васіль Зданюк у “тэхнічны збой” не верыць. Ён лічыць, што прычынай нявыхаду нумара сталі апошнія падзеі ў краіне. Цяпер рэдакцыя шукае новую друкарню.
“Шукаем новую друкарню ў Беларусі. З нашым накладам везці яе з Расіі проста нерэальна. У нас наклад 30 тысяч”, — кажа Васіль Зданюк.