Галоўным рэдактарам "Комсомольской правды в Беларуси" стаў Сяргей Трэфілаў

Галоўным рэдактарам "Комсомольской правды в Беларуси" стаў Сяргей Трэфілаў

У "Комсомольской правды в Беларуси" з'явіўся новы галоўны рэдактар. Ім стаў Сяргей Трэфілаў, паведамляе прэс-служба БАЖ. 

Раней Трэфілаў працаваў у гэтым жа выданні рэдактарам аддзела адукацыі і культуры.

Пасля таго, як у жніўні "Комсомольская правда" выйшла з матэрыяламі, прысвечанымі мірным пратэстам і гвалту сілавікоў, быў зняты яе галоўны рэдактар Андрэй Ляўкоўскі. Ён узначальваў газету каля 10 гадоў. 

Некалькі нумароў газеты пад рознымі падставамі былі не надрукаваныя ў беларускіх друкарнях. Калі наклад надрукавалі ў Расіі, у выдання ўзніклі праблемы з продажам праз "Белсаюздрук" і з распаўсюдам па падпісцы праз "Белпошту".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі