Газета.Ру: Неўзабаве прэм'ера Сідорскага зменіць банкір Пракаповіч
У чарговы раз расійскае выданне прагназуе адстаўку прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага. Інтэрнэт-выданне "Газета.Ру" паведаміла, што бліжэйшым часам беларускі
ўрад ачоліць кіраўнік Нацыянальнага банку Пётр Пракаповіч, які, нібыта,
мусіць даць старт працэсам прыватызацыі ў краіне. Неназваныя эксперты
называюць яго "палітыкам "новай хвалі".
Аднак прыблізна такая ж "сенсацыя" ў ліпені была распаўсюджаная маскоўскай газетай "Коммерсантъ", якая прагназавала хуткую адстаўку Сідорскага і яго замену цяперашнім міністрам унутраных спраў Уладзімірам Навумавым.
Апошні таксама "мусіў пачаць прыватызацыю, якая адкрыла б расійскаму бізнесу шлях у нафтахімічны сектар Беларусі", але дагэтуль працуе на сваёй пасадзе. Як, дарэчы, і Сяргей Сідорскі.